Конкурс для журналістаў True Story Award 2026 (дэдлайн — 31 кастрычніка)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            На конкурс True Story Award 2026 прымаюцца заяўкі ад журналістаў з увяго свету. Галоўная ідэя прэміі — дапоўніць і пашырыць пераважна заходні погляд на свет галасамі журналістаў з розных краін.

Прэмія ўручаецца у трох катэгорыях:
- True Story Award Research: за высакаякаснае журналісцкае даследаванне. Пры аценцы ўлічваюцца: аб’ём даследавання, затрачаны час, аналіз дадзеных, складанасць атрымання інфармацыі і любыя прынятыя рызыкі.
- True Story Award Storytelling: за выбітную якасць тэксту. Улічваюцца структура і кампазіцыя тэксту, вытанчанасць і якасць апавядання.
- True Story Award Impact: за ўплыў рэпартажу на грамадства. Улічваюцца каштоўнасць навін, водгук чытачоў, магчымыя наступствы ў палітыцы, бізнесе і грамадстве.
Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваным выглядзе або ў інтэрнэце ў перыяд з 1 кастрычніка 2024 года па 30 верасня 2025 года на адной з дзесяці моў конкурсу, у тым ліку на рускай. Візуальныя і аўдыёвізуальныя работы не ўдзельнічаюць.
36 журналістаў атрымаюць запрашэнні на цырымонію ўзнагароджання і фестываль True Story ў Берне, Швейцарыя, з 4 па 8 чэрвеня 2026 года. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае грашовы прыз у памеры 20 000 долараў ЗША.
Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2025 года.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў