Курс для моладзі «Я / МЭДЫЯ» ў Магілёве (з 11 сакавіка)
Цэнтар гарадзкіх ініцыятываў арганізуе цыкль заняткаў, на якіх будуць максымальна цікава і зразумела дадзеныя адказы на пытаньні: Як арыентавацца ў інфармацыйных плынях? Як адрозьніць важнае ад інфармацыйнага шуму? Як зразумець, дзе праўда, дзе хлусьня? І як самому стаць часткай інфармацыйнага поля, быць цікавым сваім сябрам, падпісчыкам і шырокай аўдыторыі? Як ствараць круты кантэнт? Усяго запланавана 6 сустрэчаў. Яны будуць праходзіць з 11 сакавіка кожны тыдзень па чацьвяргах, пачатак а 18:00. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 30 гадоў. Удзел бясплатны. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца. |
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў