Курс па складанні грантавых заявак для журналістаў
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналісты, зацікаўленыя ў атрыманні грантаў, могуць падаць заяўкі на ўдзел у бясплатным анлайн-курсе.

Julia M Cameron / pexels.com
Курс «Складанне грантавых заявак для журналістаў» распрацаваны Poynter Institute for Media Studies у супрацоўніцтве з Center for Sustainable Media пры падтрымцы карпарацыі Meta. Ён дапаможа тым, хто хоча атрымаць фінансаванне на медыяпраекты.
Удзельнікі азнаёмяцца з працэсам падачы заявак на гранты. Курс ахоплівае розныя аспекты — ад распрацоўкі праекта або праграмы і складання бюджэту да плана маніторынгу і ацэнкі вынікаў.
Курс можна прайсці ў любы час, яго працягласць — каля сямі-васьмі гадзін.
Дадатковыя пытанні накіроўвайце на пошту info@poynter.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў