• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лабараторыя экалагічнай журналістыкі ад IDEM (дэдлайн — 30 красавіка)

    Інстытут дэмакратыі, медыяў і культурнага абмену (IDEM) збірае заяўкі на ўдзел у SDG LABORATORY for Green Jour­nal­ism ад медыйшчыкаў, зацікаўленых у даследаванні ўстойлівага развіцця, змены клімату і экалагічных праблем.

    Фота: Ale­na Koval / pexels.com

    Гэта магчымасць для журналістаў з Беларусі, Малдовы, Германіі, Польшчы, Францыі і Украіны, якія маюць вопыт працы ў друкаваных і анлайн-СМІ, на радыё, у падкастах або на тэлебачанні.

    Праграма

    • Экспертныя веды: удзельнікі даведаюцца пра энергетычны пераход, цыркулярную эканоміку, жыллёвы крызіс і ўстойлівае лясное гаспадаранне.
    • Практычная падрыхтоўка: удасканаленне метадаў расследавання, ведаў у галіне лічбавай бяспекі і навыкаў працы з інструментамі штучнага інтэлекту.
    • Трансгранічнае супрацоўніцтва: праца з журналістамі з шасці краін над сумеснымі праектамі.
    • Практычны досвед: удзел у трох афлайн-лабараторыях у Малдове, Германіі і Польшчы, у тым ліку экскурсіі ў адпаведныя арганізацыі і навукова-даследчыя інстытуты.

    Усе выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

    Для фінансавання расследаванняў прадугледжана абмежаваная кампенсацыя выдаткаў на трансгранічныя даследчыя паездкі.

    Расклад

    • Стартавая сустрэча (онлайн): 21 мая 2025 года.
    • Палявая лабараторыя (Малдова): 17–22 чэрвеня 2025 года.
    • Палявая лабараторыя (Польшча): 12–16 кастрычніка 2025 года.
    • Анлайн-сустрэчы: з кастрычніка па лістапад 2025 года.
    • Завяршэнне праекта (анлайн-прэзентацыя): 10 снежня 2025 года.

    Умовы

    • Публікацыі: удзельнікі павінны падрыхтаваць як мінімум тры матэрыялы падчас праекта, у тым ліку адзін матэрыял трансгранічны.
    • Мова: валоданне англійскай мовай абавязковае. Публікацыі могуць быць на роднай мове.
    • Праезд: Удзельнікі павінны мець дзейсныя падарожныя дакументы.

    Каб прыняць удзел у лабараторыі, трэба запоўніць ФОРМУ

    Дэдлайн для заявак 30 красавіка 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці