Беларуская Летняя школа Амбасадараў лічбавых навыкаў (дэдлайн — 9 жніўня)
Digital Skills Coalition Belarus запускае Летнюю анлайн-школу па лічбавых навыках.
Калі: у жніўні-верасні 2024 года.
Дзе: на платформах Zoom і Google Classroom.
Можна ўдзельнічаць, калі вы:
- беларускі лідэр лічбавых змен;
- прадстаўнік арганізацыі/ініцыятывы/супольнасці беларускай грамадзянскай супольнасці;
- хочацепрапампаваць свае веды па лічбавых навыках;
- гатовы падзяліцца новымі ведамі ў сваіх арганізацыях/ініцыятывах/супольнасцях.
Тэмы курса:
- Супрацьстаянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда.
- Лічбавая бяспека і канфідэнцыяльнасць.
- Стварэнне і прасоўванне кантэнту для розных інклюзіўных груп.
Падчас заняткаў будзе магчымасць запісацца на індывідуальныя ментарскія сустрэчы з экспертамі, каб атрымаць парады і рэкамендацыі па сваіх праектах.
Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзённым афлайн-трэнінгу прасунутага ўзроўню, у Варшаве або Вільнюсе ў верасні.
Дэдлайн рэгістрацыі — 9 жніўня 2024 года, 23:59.
Больш інфармацыі — па спасылцы
Кааліцыя па лічбавых навыках Digital Skills Coalition Belarus створана ў 2020 годзе Baltic Internet Policy Initiative і Association New Group у рамках Беларускай Нацыянальнай Платформы Форуму Грамадзянскага Ўсходняга Партнёрства.
У фокусе праекта — развіццё лічбавых навыкаў і кампетэнцый беларусаў, змякчэнне негатыўных наступстваў пандэміі COVID-19, а таксама дапамога арганізацыям у ажыццяўленні лічбавай трансфармацыі і ўдасканаленні лічбавых навыкаў сваіх мэтавых груп.