Летняя школа па міжнародным гуманітарным праве (дэдлайн — 10 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Прававая ініцыятыва» запрашае беларускіх студэнтаў, актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых на інтэнсіўную 5‑дзённую школу, прысвечаную ключавым пытанням міжнароднага гуманітарнага права — ад базавых прынцыпаў да практык дакументавання парушэнняў.
Што чакае ўдзельнікаў?
- Увядзенне ў міжнароднае гуманітарнае права: крыніцы, базавыя прынцыпы і класіфікацыя канфліктаў.
- Абарона параненых, ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб і ўразлівых груп ва ўмовах узброеных канфліктаў.
- Вядзенне ўзброенай барацьбы: прававыя абмежаванні.
- Механізмы захавання і рэалізацыі нормаў міжнароднага гуманітарнага права. Роля міжнародных арганізацый і крымінальнае правасуддзе.
- Дакументаванне парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.
Калі? 18–22 чэрвеня (серада-нядзеля)
Дзе? Вільня (дакладнае месца паведамім адабраным удзельнікам)
У школе выступяць эксперткі і эксперты з досведам працы ў міжнародным праве і абароне правоў чалавека.
Дэдлайн падачы заявак: 10 чэрвеня, 23:59 (па мінскім часе). Вынікі адбору будуць паведамляцца па меры паступлення заявак, але не пазней за 11 чэрвеня.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную пошту education.legin@gmail.com ці ў Telegram: @pravovaya_initsiativa
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў