• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Летняя школа па расследавальніцкай журналістыцы ў Рызе

    Летняя школа па журналістыцы расследавання, арганізаваная Цэнтрам медыядаследаванняў у SSE Riga, пройдзе 14–16 жніўня 2025 года ў Рызе, Латвія.

    Летняя школа па расследавальніцкай журналістыцы ў Рызе

    Фота: pexels.com

    Школа дае заняткі па шырокім спектры тэм — ад выкарыстання штучнага інтэлекту да асвятлення тэмы змены клімату.

    Увага! Навучанне платнае, але ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю.

    Плата за навучанне складае 280 еўра пры набыцці квітка да 2 чэрвеня і 350 еўра пры набыцці квітка да 10 жніўня.

    Прымаюцца заяўкі на атрыманне стыпендый, якія ўключаюць доступ да ўсіх панэльных дыскусій, семінараў і спецыяльных сесіяў і абеды ў дні канферэнцыі.

    Падаць заяўку на стыпендыю могуць журналісты ў выгнанні, якія жывуць у Літве, Латвіі ці Эстоніі, а таксама выпускнікі навучальных праграм Цэнтра медыядаследаванняў і журналісты-расследавальнікі з Еўропы.

    Дэдлайн падачы заявак на стыпендыю 2 чэрвеня 2025 года.

    БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці