LIVE-стрым прэзентацыі даследавання Цэнтра новых ідэй «Індэкс Рэзіліентнасці Беларусі 2024» (27 сакавіка)
Чацвёрты год запар вядучыя эксперткі і эксперты Беларусі ацэньваюць устойлівасць і адаптыўнасць краіны да крызісаў у палітыцы, эканоміцы, грамадскай і інфармацыйнай сферах. Гэта становіцца асновай даследавання Цэнтра новых ідэй «Індэкс рэзіліентнасці Беларусі».
Аўтары запрашаюць на яго публічную прэзентацыю, дзе аўтары падзеляцца вынікамі і раскажуць, ці наблізіў 2024 год Беларусь да ўстойлівасці і ці павысіў здольнасці сістэмы адаптавацца да крызісаў.
Спікеры:
▫️ Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй, аўтарка даследавання;
▫️ Генадзь Коршунаў, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, аўтар даследавання.
Мадэраваць прэзентацыю будзе Леў Львоўскі, акадэмічны дырэктар Beroc.
Дзе і калі?
27 сакавіка, 12:00 (CET).
Глядзіце LIVE-стрым прэзентацыі даследавання на YouTube Live .
