«Люстэрка» шукае дыстрыб’ютара ў smm-аддзел
Рэдакцыя шукае чалавека, здольнага ўзмацніць smm-каманду выдання. Супрацоўніка, які разам з калегамі будзе адказваць за распаўсюджванне кантэнту на мностве платформаў у буйнейшым незалежным выданні.

Выява: ewwcee.org
Што трэба рабіць
— Дыстрыб’юціраваць кантэнт «Люстэрка» на розных пляцоўках: Telegram, Instagram, Facebook, Viber, Threads, Х;
— узаемадзейнічаць з рэдакцыяй для аператыўнага распаўсюду кантэнта;
— не аўтаматычна раскідваць спасылкі ў розных платформах, а найперш думаць, як даставіць кантэкт да максімальнай колькасці людзей.
Што рэдакцыя чакае ад кандыдатаў
— Вопыт працы ў журналістыцы не менш за 3 гады (як непасрэдна ў smm-аддзеле, так і ў іншых структурных падраздзяленнях рэдакцыі);
— разуменне прынцыпаў дыстрыб’юцыі кантэнту на розных платформах;
— уменне працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі, выбіраючы галоўнае і расстаўляючы прыярытэты;
— аператыўнасць і скрупулёзнасць;
— навіновая начытаннасць.
Што прапануе
— Белы заробак, памер якога будзе ўстаноўлены па выніках суразмоўя;
— у залежнасці ад месцазнаходжання прэтэндэнта – магчымасць хадзіць у офіс;
— працу з найбуйнейшай аўдыторыяй ў беларускім медыяполі;
— падтрымку ў рэалізацыі ідэяў.
На жаль, «Люстэрка» па-ранейшаму не можа працаваць з супрацоўнікамі з Беларусі, таму рэдакцыя шукае людзей, якія знаходзяцца ў Еўрапейскім Звязе (найперш у Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.
Водгукі на вакансію дасылайце на editors@zerkalo.io з пазнакай «Дыстрыб’ютар у smm-адзел». Апрача рэзюмэ, у целе ліста раскажыце пра сябе і чаму жадаеце працаваць у «Люстэрку».
