• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Майстар-класы па фатаграфіі для падлеткаў (Лодзь, Польшча)

    Падлеткаў і моладзь (ад 15 да 21 гадоў) запрашаюць на бясплатныя майстар-класы ў Лодзі (Польшча).

    Фота: Matt Hardy / pexels.com

    «Адчувай сябе як дома, будзь сабой» – гэта праект, у якім фатаграфія спалучаецца з эмоцыямі, паўсядзённасцю і тым, як мы глядзім на сябе і іншых. Гэта не проста ўрокі фатаграфіі. Гэта прастора, дзе можна распавесці сваю гісторыю – вобразам.

    Што вас чакае?

    • праца з партрэтам і аўтапартрэтам у фотастудыі,
    • заняткі па стужкавай, лічбавай і эксперыментальнай фатаграфіі (калаж, люксаграфія),
    • спатканне падчас Міжнароднага Фотафестывалью ў Лодзі.

    Даты:

    • 24–25 траўня
    • 30 траўня–2 чэрвеня
    • 6–8 чэрвеня
    • 15 чэрвеня – заключны майстар-клас.

    Працягласць кожнай сустрэчы: да 3 гадзін.

    Месца: Fab­ry­ka Akty­wnoś­ci Miejskiej, Stu­dio Zabawa і Dom Fotografii (Księży Młyn) у Лодзі.

    Як далучыцца

    • Запоўні ФОРМУ
    • Ці напішы на email: newhome.project.photo@gmail.com

    Мова майстар-класаў: польская. Але дапамагаюць з тлумачэннем.

    Арганізатары: Fab­ry­ka Akty­wnoś­ci Miejskiej, Fotofesti­w­al, Sto­warzysze­nie INCLUSIVE.BUZZ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці