Медыяхакатон «Пра Людзей» (дэдлайн — 10 красавіка)
Афлайн-мерапрыемства ў Вільні для прадстаўні_ц беларускіх грамадскіх арганізацый, што працуюць з уразлівымі групамі. Можна будзе прапанаваць тэмы пра дзейнасць сваіх арганізацый беларускім СМІ.
Калі: 16–17 траўня 2025 года.
Дзе: Вільня, Літва.
У медыяхакатоне возьмуць удзел 15 НДА і чатыры СМІ.
Падчас медыяхакатону прадстаўні_цы НДА змогуць скарыстацца ментарскай падтрымкай для падрыхтоўкі пітчаў пра сваю дзейнасць, а таксама прапанаваць 3–5 тэмаў для медыйнага асвятлення.
Па выніках пітчынгу кожнае медыя абярэ для сябе 8 тэмаў, якія будуць распрацаваныя ў супрацы з прадстаўні_цами НДА і апублікаваныя цягам наступных 6 месяцаў.
Арганізатары – праваабарончая арганізацыя «Журналісты за талерантнасць», аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыяй «ІншыЯ».
Дэдлайн падачы заявак — 10 красавіка.
Падрабязнасці і форма для рэгістрацыі
