Медыяпраект пра беларускую музыку шукае PR-спецыяліста
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Медыяпраект КЛІК шукае чалавека, які дапаможа рабіць беларускую музыку яшчэ больш заўважнай у Беларусі і за яе межамі.

Абавязкі:
- Прасоўваць КЛІК і беларускую музыку ў цэлым анлайн і на жывых мерапрыемствах.
- Ствараць інфаповады і шукаць партнёраў/да для калабарацый у лакальных і замежных медыя.
- Наладжваць нетворкінг у музычнай індустрыі на афлайн-івентах.
Патрабаванні:
- Самастойнасць і праактыўнасць.
- Досвед працы з медыя і інфлюэнсерамі.
- Умець працаваць з рассылкамі і прэс-рэлізамі.
- Разбірацца ў трэндах і ведаць, які загаловак або рылс сапраўды стрэліць.
- Наслуханасць; быць у курсе лакальнага і глабальнага музычнага кантэксту.
Каму пасуе прапанова:
- Тым, хто гатовы вылучыць некалькі гадзін у тыдзень.
- Тым, хто гатовы самастойна развіваць напрамак.
- Тым, хто ў кантэксце лакальнай сцэны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў