Мікрагранты для распрацоўкі праектаў ў жанры журналістыкі рашэнняў (10 кастрычніка)
26 верасня 2022
Прислано организаторами
Transitions, чэская арганізацыя, якая спэцыялізуецца на падтрымцы журналістаў у краінах Усходняга Партнэрства і Заходніх Балканаў, запускае конкурс стыпендый (800 еўра за распрацаваны матэрыял) для беларускіх журналістаў на стварэнні праектаў у жанры журналістыкі рашэнняў.
Мікрагранты прызначаны для журналістаў і рэдактараў, якія паходзяць з Беларусі і хочуць паўдзельнічаць ва ўгрунтаваньні журналістыкі рашэнняў у Беларусі, дапамагаючы распаўсюджваць эфектыўныя практыкі рашэнняў. Журналісты-фрылансары таксама могуць браць удзел у конкурсе.
Тэрмін прыёму заявак – да канца дня 10 кастрычніка 2022 г.
ФОРМА ЗАЯЎКІ
З пытаннямі можна звяртацца да: Юлія Радзіонава — julia@l‑media.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia