Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Artdocfest/Riga (дэдлайн — 15 снежня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
VI Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Artdocfest/Riga пройдзе ў Рызе з 1 па 8 сакавіка 2026 года.

Падчас фестывалю адбудуцца публічныя дыскусіі, сімпозіум дакументальнага кіно, пітчынг, абмеркаванне фільмаў з аўтарамі і публікай.
У рамках Artdocfest/Riga арганізуецца два конкурсы:
Конкурсная секцыя «Балтыйскі фокус»
- Разглядаюцца фільмы, створаныя ў краінах Балтыйскага рэгіёну: Эстонія, Данія, Фінляндыя, Германія, Латвія, Літва, Польшча, Расія (апроч фільмаў, фінансаваных расійскім урадам і афіляванымі кампаніямі), Швецыя.
Конкурсная секцыя «Artdocfest-Open»
- Прымаюцца заяўкі з усяго свету, з акцэнтам на дакументальнае кіно і працэсы ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца стужкі, якія маюць статус прэм’еры для Латвіі. Працягласць — да 180 хвілін. Фільмы павінны быць прадстаўлены на мове арыгіналу, з англійскімі субтытрамі.
Дэдлайн падачы заявак — 15 снежня 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў