Міжнародны фестываль фільмаў пра мігрантаў (Славенія) (да 15 снежня)
15-20 чэрвеня 2017 года ў Любляне (Славенія) пройдзе міжнародны фестываль фільмаў пра мігрантаў FMF 2017.
Фонд «Славенская філантрапія» запрашае да ўдзелу стваральнікаў фільмаў з усяго свету.
На конкурс можна дасылаць як дакументальныя, так і мастацкія стужкі, якія прысвечаны міграцыі, уцекачам, інтэграцыі мігрантаў у мясцовыя супольнасці, суіснаванню людзей у шматкультурных грамадствах.
Удзел у фестывалі бясплатны. Аўтары замежных фільмаў мусяць дадаць субцітры на ангельскай ці славенскай мове.
Дэдлайн — 15 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў