• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны фестываль журналістыкі ў Італіі (9–13 красавіка)

    Медыйшчыкі з усяго свету могуць наведаць Міжнародны фестываль журналістыкі.

    Перуджа. Крыніца фота: holidaygid.ru

    Калі: з 9 па 13 красавіка 2025 года.

    Дзе: Перуджа, Італія. Магчымы ўзел анлайн.

    Міжнародны фестываль журналістыкі (Inter­na­tion­al Jour­nal­ism Fes­ti­val) — гэта найбуйнейшая штогадовая медыяпадзея ў Еўропе.

    У мерапрыемстве можна ўдзельнічаць бясплатна афлайн ці анлайн. Каб паўдзельнічаць афлайн, дастаткова проста прыехаць, рэгістрацыя не патрэбная. Уваход на ўсе сесіі ажыццяўляецца ў парадку чаргі.

    Сесіі будуць трансліравацца ў рэжыме рэальнага часу і будуць даступныя для прагляду на сайце фестывалю.

    Мовы мерапрыемства — англійская і італьянская.

    Тэмы:

    • праца ў зонах канфліктаў;
    • штучны інтэлект;
    • журналісцкія расследаванні;
    • СМІ ў эміграцыі;
    • свабода прэсы;
    • дэзінфармацыя і праверка фактаў;
    • выкарыстанне аўдыё і відэа;
    • фінансаванне і устойлівасць;
    • і іншае.

    Больш інфармацыі пра фестываль — па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці