• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 13 кастрычніка)

    Конкурс Trav­el Pho­tog­ra­phy of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.

    Пліска на рапсавым полі – фота Максіміліяна Пачкоўскага з Польшчы перамагло ў 2024 годзе ў намінацыі «Малады фатограф-падарожнік ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў»

    Можна дасылаць свае працы, зробленыя ў падарожжах. 

    У гэтым годзе ў конкурсе чатыры намінацыі для партфоліа, чатыры намінацыі для індывідуальных фатаграфій, намінацыі для моладзі (да 18 гадоў) і для фатографаў-пачаткоўцаў, а таксама дзве намінацыі для відэа. Акрамя таго, будзе абраны лепшы фатограф-падарожнік 2025 года.

    Сярод катэгорый:

    • асобы, людзі, культуры;
    • планета Зямля – ландшафт, клімат і вада;
    • падарожжа ў манахромным рэжыме;
    • дзікая прырода, прырода і падводны свет;
    • гарады, пасёлкі, вуліцы;
    • фестывалі і ўрачыстасці.

    Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі і падарункі ад спонсараў.

    Конкурс платны. Кошт удзелу — ад 12 да 55 фунтаў стэрлінгаў. Удзел у моладзевай катэгорыі бясплатны. У некаторых выпадках прапануюцца зніжкі.

    Дэдлайн - 13 кастрычніка 2025 года.

    Больш інфармацыі і падача заявак — на сайце конкурса

    Конкурс турыстычнай фатаграфіі TPOTY быў заснаваны прафесійнымі фатографамі Крысам і Карэн Коу.

    Манахромныя Альпы, пліска ў рапсе і ледавік: лепшыя фота падарожнікаў з усяго свету за 2024 год

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці