Набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia (дэдлайн — 15 кастрычніка)
Нацыянальны Цэнтр Культуры аб’яўляе набор заявак на XXIV выданне стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polonia на 2025 год.
На паўгадавую стыпендыю могуць прэтэндаваць мастакі і творцы з Беларусі, Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія прадстаўляюць наступныя сферы:
- кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка)
- літаратура (у тым ліку пераклад)
- музыка (у тым ліку гісторыя і музычная крытыка)
- ахова помнікаў (у тым ліку кансервацыя твораў мастацтва і музеязнаўства)
- візуальнае мастацтва (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка)
- танец
- тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка)
Прыём заявак
Заяўку на атрыманне стыпендыі па праграме Gaude Polonia неабходна падаць асабіста або адправіць па пошце на наступны адрас:
Narodowe Centrum Kultury
ul. Płocka 13
01–231 Warszawa
Заяўка павінна ўтрымліваць як мінімум дзве рэкамендацыі ад творцаў, прызнаных у дадзенай галіне. Да дакументаў неабходна прыкласці флэшку з музычнымі запісамі або партфоліо работ кандыдата. У выпадку адпраўкі па пошце вырашальнай з’яўляецца дата паштовага штэмпеля.
Набор заявак будзе доўжыцца да 15 кастрычніка 2025 года.
Праграма Gaude Polonia была ініцыявана ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязей і будаванню добрых адносін Польшчы з яе суседзямі (у першую чаргу з Украінай і Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, а таксама супрацоўніцтву паміж мастацкімі асяроддзямі Польшчы і краін нашага рэгіёну. У рамках 23 выданняў праграмы было прызначана 962 стыпендыі.
Стыпендыя забяспечвае ўдзельнікам праграмы Gaude Polonia фінансаванне іх паўгадавога знаходжання ў Польшчы і метадычную падтрымку выдатных польскіх куратараў – экспертаў з розных галін культуры і мастацтва.
У чарговым XXIV выданні Праграмы, якая будзе рэалізавана ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2026 года, памер стыпендыі складзе 4 500 злотых брута штомесяц.
Усе дакументы па праграме Gaude Polonia 2025 можна знайсці ТУТ
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны, ад імя якога дзеянні, звязаныя з конкурсам, ажыццяўляе Нацыянальны Цэнтр Культуры.
