Незалежны праект «Это Минск, детка» адкрывае вакансію аператара-мантажора
17 студзеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Лакацыя — Варшава.
У сувязі з развіццём беларускі незалежны праект пра падзеі ў Мінску, Беларусі і свеце «Это Минск, детка» шукае ў каманду аператара-мантажора.
Што трэба будзе рабіць:
- здымка — гарызантальная і вертыкальная, дынамічная і статычная;
- мантаж, колеракарэкцыя, цітры, эфекты;
- падбор музыкі для блога, інтэрв’ю.
Што патрабуецца:
- веданне дэталей і нюансаў здымачнага працэсу: тэхнічная частка, узаемадзеянне з камандай;
- уменне працаваць з абсталяваннем і праграмамі для мантажу, стварэння спецэфектаў;
- выдатнае пачуццё густу: кампазіцыя, ракурс, асвятленне, бачанне героя, кадра.
Што прапануе каманда:
- афіцыйнае афармленне;
- годная зарплата;
- перспектыва развіцця;
- гнуткі графік.
CV трэба дасылаць сюды: thisminsk@protonmail.com
«Это Минск, детка» публікуе кантэнт на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца праз Telegram-канал, YouTube-канал і іншыя сацсеткі і месэнджары.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Сярод абвінавачаных за «здраду дзяржаве» — шасцёра журналістаў і блогераў. Хто яны?
09.02.2024
Барыс Гарэцкі: «Беларускія незалежныя медыя тэхналагічна апярэджваюць медыярынкі бліжэйшых краінаў»
23.04.2024
Былога відэааператара АНТ Антона Казельскага ўключылі ў «экстрэмісцкі спіс» МУС
03.09.2024
Цяжкахворага беларускага журналіста Вадзіма Доўнара перавезлі з Украіну ў Польшчу
14.05.2024