• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нэтворкінг прадстаўнікоў медыя і кінасферы ў Вільні (4–14 сакавіка)

    Cre­ate­Cul­ture Space заклікае не ўпусціць магчымасць развіць свае навыкі і стаць часткай крутой кінасупольнасці.

    Нэтворкінг прадстаўнікоў медыя і кінасферы ў Вільні

    4 сакавіка | 18:00–20:00 | Нэтворкінг прадстаўнікоў медыя і кінасферы

    Q&A сэсія з Квінцінам Шумэйкерам, абмеркаванне дакументальнага кіно і тэхнік апавядання. Ідэальна для прадстаўнікоў медыя, кінасферы і ўсіх, хто цікавіцца дакументалістыкай.

    Квінцін Шумэйкер (Quintin Schomak­er) — рэжысёр і медыяпрадзюсар з Нью-Ёрка. Квінцін спецыялізуецца на дакументальным кіно і сацыяльных праектах, выкарыстоўваючы кінематограф як інструмент апавядання і грамадскага ўдзелу. Яго праца ўключае міжнародныя калабарацыі і стварэнне аўтэнтычных гісторый, якія знаходзяць водгук ва ўсім свеце.

    5 сакавіка | 16:00–20:00 | Воркшоп па сторытэлінгу

    Як пабудаваць гісторыю, якая зацікавіць аўдыторыю? Як выкарыстоўваць сторытэлінг для стварэння ўплывовага кантэнту ў сацсетках, медыя і дакументальным кіно?

    Гэты практычны воркшоп для рэжысёраў, сцэнарыстаў, SMM-спецыялістаў і прадстаўнікоў беларускіх культурніцкіх арганізацый у Вільні.

    7 сакавіка | 12:00–17:00 | Сцэнарная лабараторыя: Ідэі для беларуска-амерыканскага фільма

    Хочаце паўдзельнічаць у стварэнні сцэнарыя для міжнароднай супольнай вытворчасці? У гэтай лабараторыі мы згенеруем ідэі, адбяром лепшыя і закладзём аснову для будучага фільма!

    • 12:00 – 14:00: Генерацыя ідэй і даследаванне тэматыкі
    • 14:00 – 15:00: Перапынак
    • 15:00 – 17:00: Адбор і аналіз лепшых канцэпцый

    Удзельнічаць могуць усе, хто любіць кіно і хоча зрабіць свой унёсак у стварэнне сцэнарыя.

    14 сакавіка | 19:00–21:00 | Паказ фільма і нетворкінг

    Паказ кароткаметражнага фільма, створанага ў рамках нашай лабараторыі. Абмеркаванне, зваротная сувязь і магчымасць пазнаёміцца з рэжысёрамі, удзельнікамі і гледачамі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ на івенты

    Усе імпрэзы пройдуць у Cre­ate­Cul­ture Space, акрамя фінальнага (месца будзе абвешчана дадаткова).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці