• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нэтворкінг у Вільні для актывістаў і актывістак, журналістаў і журналістак (рэгістрацыя да 24 ліпеня)

    Беларускіх актывістаў і актывістак, а таксама журналістаў і журналістак запрашаюць правесці вечар чацвярга 25 ліпеня на нэтворкінг-сустрэчы ў Вільні.

    Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы змогуць усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі, абмеркаваць прафесійныя пытанні, падзяліцца практыкамі сумеснай працы або прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва. 

    Арганізатары бяруць на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі. 

    Калі: 25 ліпеня 2024 года, 18:00–20:30.

    Дзе: цэнтр Вільні (дакладнае месца паведамяць асобным лістом удзельнікам і удзельніцам, якія пройдуць верыфікацыю).

    Каб удзельнічаць у сустрэчы, трэба запоўніць форму рэгістрацыі да 24 ліпеня ўключна.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Сустрэчу ладзяць арганізацыя «ІншыЯ» і аб’яданне беларусаў Нямеччыны «Разам» у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

    Мерапрыемства адбываецца ў рамках праекта «Togeth­er 4 val­ues ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі «ІншыЯ» і «Razam e.V.» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці