• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Open Call: семінар у Германіі пра журналісцкія падыходы да квір-гісторыі (дэдлайн — 2 верасня)

    N‑ost (Германія) разам з Fun­dac­ja Autono­mia (Польшча) і Human Con­stan­ta (Беларусь) абвяшчаюць пра пачатак прыёму заявак на другое сумеснае мерапрыемства ў рамках праекта «Гістарычны блок: перафарміраванне квір-наратываў у СМІ».

    Калі: 14–20 кастрычніка 2024 года.

    Дзе : Берлін, Веймар і Бухенвальд (Германія).

    Для каго: журналісты і актывісты з Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны.

    Праграма злучае медыяпрафесіяналаў і квір-актывістаў, якія маюць журналісцкі досвед. На семінары будуць даследаваць наратывы квір-мінуўшчыны з галоўным акцэнтам на пераслед. Будуць праведзеныя паралелі паміж гістарычным прыгнётам ЛГБТК+ асоб і сучаснымі праблемамі, з якімі сутыкаюцца квір-супольнасці ў краінах праекта.

    Адукацыйная праграма ўключае:

    • тэматычную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Бухенвальд (Германія) з азнаямленнем з гістарычнымі крыніцамі;

    • экскурсіі па квір-архівах і бібліятэках Берліна: Spinn­bo­den, Schwules Muse­um;

    • лекцыі і дыскусіі з даследчыкамі, журналістамі і актывістамі;

    • практычныя працоўныя сесіі з прафесійнай падтрымкай;

    • экскурсіі па горадзе;

    • культурныя мерапрыемствы.

    Усе ўдзельнікі праграмы атрымаюць магчымасць падаць заяўку на стыпендыю для стварэння трансгранічнага журналісцкага кантэнту.

    Хто можа падаць заяўку?

    Медыяпрафесіяналы а таксама квір-актывісты з вопытам стварэння кантэнту з наступных краін: Польшчы, Беларусі, Украіны і Германіі (незалежна ад цяперашняга месца пражывання).

    Як падаць заяўку?

    Калі ласка, запоўніце анкету да 09:00 (сярэднееўрапейскі час) 2 верасня 2024 года. Заяўка павінна быць на англійскай мове, за выключэннем матывацыйнай часткі, для якой можна выбраць любую мову праекта (беларускую, нямецкую, польскую, украінскую, англійскую). Адабраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя да 6.09.2024.

    Дадатковая інфармацыя

    • Працоўнай мовай праграмы будзе пераважна англійская.

    • Праграма плануецца як поўны працоўны тыдзень.

    • Усе выдаткі на пражыванне (аднамесны або двухмесны нумар), харчаванне (вегетарыянскае) і транспарт бярэ на сябе бок, які запрашае. Арганізатары не могуць дапамагчы з візавымі працэдурамі.

    Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, вы можаце задаць іх па адрасе: unit@n‑ost.org

    Падрабязней пра праект тут .

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці