• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ запрашае калег на Форум журналісцкіх арганізацый Балтыі і пераследаваных журналістаў. Рэгістрацыя

    Як і кожны год, у снежні Беларуская асацыяцыя журналістаў і Саюз журналістаў Літвы запрашаюць калег на тэматычны медыйны форум, які традыцыйна пройдзе ў будынку Сейма Літвы. Селёта галоўнымі тэмамі форуму стануць новыя трансгранічныя выклікі і пагрозы для журналістаў, а таксама выкарыстанне штучнага інтэлекту ў беларускіх рэдакцыях і рэдакцыях краін Балтыі.

    Форум журналістаў з краін Балтыі і Беларусі. Снежань, 2023 год. Фота: БАЖ

    У гэтым годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначала цэлую хвалю новых пагроз для журналістаў, якія працуюць ў выгнанні – ад крымінальных спраў на радзіме, да вытанчаных узломаў, фішынгу і захопаў. У сваю чаргу, калегі з краін Балтыі таксама адзначаюць шэраг выклікаў, накіраваных супраць бяспекі журналістаў у рэгіёне. Пра гэта размова пойдзе на першай тэматычнай панэлі форуму.

    Другая панэль форуму будзе прысвечана перадавым практыкам выкарыстання штучнага інтэлекту ў рэдакцыях рэгіёну. Медыйшчыкі і медыйшчыцы падзеляцца ўласнымі напрацоўкамі, а таксама абмяркуюць этычныя падыходы да выкарыстання АІ.

    Форум пройдзе ў Вільні ў пятніцу, 13 снежня 2024года і распачнецца а 10:00 у будынку Сейма Літвы. Працоўныя мовы: літоўская, англійская і беларуская. Службамі Сейма будзе забяспечаны сінхронны пераклад.

    Удзел у форуме бясплатны.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег прыняць удзел у форуме, выступіць у дыскусіі, падзяліцца сваімі думкамі падчас панэляў форуму. Для ўдзелу неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

    Дадзеныя ў форме рэгістрацыі збіраюцца выключна для арганізацыі доступа ўдзельнікаў і ўдзельніц у будынак Сейма.

    ПРАГРАМА ФОРУМА

    Засталіся пытанні — смела напішыце нам на office@baj.media!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці