• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падтрымка СМІ ў выгнанні для пошуку бізнэс-ідэй (дэдлайн — 20 красавіка)

    Фонд JX запрашае незалежныя медыя ў эміграцыі падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку і кансультацыі для пошуку новых крэатыўных бізнес-ідэй.

    Фота: pexels.com

    Да ўдзелу запрашаюцца толькі медыя ў выгнанні, якія працуюць не менш за 6 месяцаў і рэгулярна ствараюць кантэнт, арыентаваны на аўдыторыю ў сваіх краінах.

    Мэтай праекта павінна быць стварэнне новых крыніц прыбытку для СМІ або ўмацаванне існуючых. Праекты з аднаразовым прыбыткам без стратэгіі маштабавання падтрымлівацца не будуць. 

    Працягласць праекта: 1 чэрвеня — 31 кастрычніка 2025 года.

    Максімальная сума гранта:  35 000 еўра.

    Для фінансавання прымаюцца толькі выдаткі, якія маюць дачыненне да рэалізацыі прадпрымальніцкай ідэі.  Не прымаюцца для фінансавання: бягучыя структурныя выдаткі (арэнда офіса, электрычнасць і г.д.); звычайная вытворчасць кантэнту; харчаванне; выдаткі, якія адбываюцца па-за тэрмінам рэалізацыі праекта.

    Апошні тэрмін падачы заявак: 20 красавіка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці