• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    З летам усё проста. Вось яно ёсць, а потым — «Опа!» — і скончылася. За акном ізноў слота і дождж, а потым снег і вецер. А лета нават і ўзгадаць няма чым. Каб не наступаць на гэтыя любімыя грабелькі, Цёця Іра сабрала спіс класных штук, якія варта зрабіць ужо гэтым летам. Дадавайце свае пункцікі ў чэк-ліст незмарнаванага лета — Цёця Іра дазваляе.

    1. Сабраць букет палявых кветак

    Для сябе ці некага з блізкіх. Яго можна паставіць побач з ложкам — тады вы даведаецеся, як гэта — калі ноч вадаруе валошкамі, а раніца пачынаецца з рамонкаў. Але гэта толькі ваша справа, што рабіць з кветкамі. Можа, захочацца пакласці адну з іх паміж старонкамі кніжкі, а можа — падарыць увесь букет незнаёмаму чалавеку на вуліцы. Ні ў чым сабе не адмаўляеце — #ЦёцяІраДазваляе.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    2. Сустрэць і правесці сонца

    Сонца нам дапаможа. Таму варта сустрэць світанак ці правесці закат у прыгожым месцы з любімымі асобамі. Не абавязкова з каханымі — можа, гэта дзеці ці бацькі, даўнія сябры ці новыя знаёмыя. Чаму б не падарыць ім трошкі сонца і свайго цяпла?

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    3. Прачытаць даўно адкладзеную кнігу

    Пачаць можна проста на пляжы каля рэчкі ці дома на балконе. А магчыма — на канапе пад таршэрам з кубкам зёлкавай гарбаты.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    4. Пачаць гаварыць па-беларуску

    Сёлета для многіх беларусаў стала актуальным вучыць мовы замежныя. То і сваю не забываць варта. Да таго ж моўны мікс класна узбадзёрыць мазгі і надасць гэтаму лету новы смак.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    5. Зладзіць падарожжа

    Тут не важна, колькі кіламетраў вы збіраецеся пераадолець. Галоўнае — настрой і жаданне адрываць свет нанова. Нават пікнік у суседнім парку можа стаць незабыўнай прыгодай лета і нагодаю для ўспамінаў.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    6. Памаляваць

    Асабліва тым, хто ад дзяцінства не браў у рукі пэндзлі і алоўкі трэба абавязкова паспрабаваць гэты чэлендж. Даведаецеся пра сябе шмат новага.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    7. Пазбавіцца ад рэчаў, якімі больш не карыстаецеся

    Класна на пачатку лета «ператрэсці» шафу і нарэшце вынесці з хаты лішняе адзенне. Яно гадамі чакала пакуль гаспадыня схудне ці атрымае запрашэнне на каралеўскі баль. Ну, не здарылася такога, то лепш развітацца з мірам і адправіць яго на перапрацоўку.

    8. Паспрабаваць новае хобі

    Ляпіць з гліны? Танцаваць лаціну? Іграць на барабанах ці, нарэшце, навучыцца плаваць кролем? Можна нават не выбіраць, а паспрабаваць дакрануцца да кожнага з заняткаў — хай яны таксама вас выбіраюць.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    9. Прыгатаваць летнія смакоткі

    Хатняе марозіва, халаднічкі ўсіх кшталтаў і смакаў, смузі з ягад і салаткі з гародніны — летам быць экстра-кухарам проста, смачна і прыгожа.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    10. Зладзіць фотасесію

    Антуражных нагодаў летам шмат. Тэмай серыі можа быць усё: ад Купалля да кветак на лецішчы, ад настальгіі да летуценняў. Дамовіцца з фатографам ці папрасіць сяброў панаціскаць на кнопачку — і гатова! Будзе па чым узгадаць незмарнаванае лецейка.

    11. Наведаць спектакль, канцэрт ці фестываль

    Летам тэатры закрываюцца на вакацыі і пачынаюць гастраляваць. Гэта шанец пабачыць у сваім горадзе артыстаў здалёк. А можа варта скарыстацца летнімі выходнымі і сумясціць падарожжа з фестывалем ці канцэртам? Чаму не? Лета не супраць. І Цёця Іра дазваляе.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    12. Дапамагчы іншым

    Цяжка бывае усім і ў любую пару года. Але ёсць такая дзіўная штука — калі дапамагаеш іншым, лягчэй робіцца сабе. Пабыць валанцёрам, напісаць лісты зняволеным ці проста дапамагчы сталаму чалавеку перайсці дарогу — магчымасцяў дапамагчы вакол шмат. Хай гэтым летам усім стане трохі лягчэй.

    13. Зрабіць нешта незвычайнае

    Раптам даўно марылі скочыць з парашутам. Ці не рашаліся заспяваць любімую песню ў караоке? Альбо сабрацца ў водны паход? Самы час на тое — гэта лета. І не адкладвайце больш. Калі не рашаецеся сабе такое дазволіць, узгадайце пра цёцю Іру.

    Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

    14. Падзякаваць сабе і трохі адпачыць

    Паспрабуйце скласці спіс, за што варта падзякаваць сабе. Узгадайце не менш за 10 пунктаў — жыць стане лягчэй і прыемней. І адпачываць з усведамленнем зробленага будзе весялей.

    15. Запісаць свае мары

    Лета — самы час на тое, каб мары і мроі наліваліся сокамі, выспявалі і прыносілі плён. Напэўна, вы думалі, што хацелі б змяніць у жыцці? То напішам, зафіксуем і пачнём дзейнічаць! З улікам лета можна для пачатку легчы каля рэчкі ў накірунку мары — #ЦёцяІраДазваляе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці