• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Народная Амбасада ў Італіі прапануе журналістам калабарацыю для паездкі на фестываль у Перуджу

    Штогадовы фестываль журналістыкі ў Перуджы (Італія) збірае медыяспецыялістаў з усяго свету, якія дзеляцца найноўшымі гісторыямі поспеху і здабыткамі ў галіне медыя.

    Перуджа, Пяруджа

    Беларускія калегі неаднаразова бралі ўдзел у фестывалі, а ў наступным годзе Народная Амбасада Беларусі ў Італіі прапануе журналістам цікавую калабарацыю.

    Фестываль журналістыкі пройдзе з 15 па 18 красавіка, а значыць ужо цяпер час задумацца пра падрыхтоўку да паездкі.

    Калі вы працуеце ў сферы журналістыкі, маеце ідэі для рэалізацыі выстаў і іншых медыйных праектаў, Народная Амбасада Беларусі ў Італіі прапануе цікавую калабарацыю. Для гэтага неабходна звязацца з Амбасадай да 20 лістапада праз пошту italy@belarusabroad.org.

    Таксама для падтрымкі паездкі можна звярнуцца па дапамогу праграмы MOST. Важна, што падацца туды неабходна не пазней за тры месяцы да паездкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці