«План С»: Прэзентацыя праграмы падтрымкі мігрантаў 45+ (20 лістапада )
Усіх жадаючых запрашаюць на анлайн-прэзентацыю праекта «План С» – ініцыятывы, накіраванай на падтрымку мігрантаў 45+.

Калі: 20 лістапада 2025 года; 14:00 (Варшава), 15:00 (Вільня).
Спікеры – аўтары і трэнеры праекта:
- Ірына Сідорская – прафесар, экспертка па стратэгічных камунікацыях.
- Андрэй Эзерын – камунікацыйны кансультант, аўтар вядомых сацыяльных ініцыятыў.
Абодва маюць уласны вопыт міграцыі, які дазваляе ім глыбей разумець яе выклікі.
Спікеры вызначаць сваё бачанне праблемы мігрантаў 45+. Прадставяць інструменты вырашэння. Прэзентуюць стартавую ініцыятыву праекта.
Людзі пасля 45 – самыя ўразлівыя ў міграцыі: яны часта губляюць прафесію, статус, звыклую супольнасць, трапляюць у сітуацыю нябачнасці і эйджызму. Але менавіта яны – самыя моцныя: маюць досвед, веды, адказнасць і маральны стрыжань, які не знік пасля пераезду.
«План С» дапамагае вярнуць унутраные апоры, убачыць свае моцныя бакі і пабудаваць новую стратэгію жыцця ў новых умовах.
Адна з важных мэт праекта – барацьба з эйджызмам. Людзі 45+ – гэта не аб’екты клопату, а паўнапраўныя суб’екты, якім ёсць што сказаць і куды рухацца.
«Мы хочам унесці гэтую тэму ў публічную прастору: каб разарваць маўчанне і паказаць, што сталасць – гэта рэсурс, а не абмежаванне. Мігранты 45+ могуць стаць рухавіком змен у дыяспары і ў будучай дэмакратычнай Беларусі. І «План С» працуе на тое, каб гэта адбылося».
Кантакты: ae@windrosecenter.org
@bajmedia