PRADMOVA ў Вільні распачынае свой сёмы фестывальны сезон (10–12 кастрычніка)
Фестываль PRADMOVA вітае гасцей у Вільні насычанай 3‑дзённай праграмай культурных падзей, прысвечаных беларускай літаратуры, гісторыі і мастацтву. Дзясяткі імпрэз на дзвюх пляцоўках — у клубе Paviljonas і Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча — збяруць аматараў і аматарак інтэлектуальнай кнігі.
Фестываль PRADMOVA ў Вільні — гэта не толькі тры дні інтэнсіўнай культурнай праграмы, але і ўнікальная пляцоўка, якая аб’ядноўвае самых розных людзей, зацікаўленых у развіцці беларускай літаратуры, мастацтва і інтэлектуальнага дыялогу.
Гэта месца, дзе пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, традыцыі і эксперыменты, асабісты досвед і агульнанацыянальныя дыскусіі. У межах фестывалю можна будзе не толькі пазнаёміцца з новымі кнігамі і мастацкімі праектамі, але і пачуць голас тых, хто фарміруе сённяшнюю і заўтрашнюю культурную прастору.
Першы дзень распачнецца з афіцыйнага адкрыцця, на якім выступяць прадстаўнікі аргкамітэта, куратары праграмы і партнёры, а таксама хор NAVOKAL. Пасля адбудзецца дыскусія-прэзентацыя, прысвечаная пяцігоддзю
альманаха CTRL+S, у фокусе якога — культурная спадчына Беларусі.
Увечары гасцей фестывалю чакае размова пра гарадскія міфы і іх уплыў на сучасную беларускую прозу. Фіналам дня стане канцэрт віленскіх клезмераў. Апрача таго, у першы дзень фестывалю ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча
адкрыецца выстава Кацярыны Еўдакімавай The Elephant in the Room — серыі работ паводле рамана Сашы Філіпенкі «Слон».
Другі дзень PRADMOVA будзе насычаны літаратурнымі падзеямі. Сярод галоўных імпрэз — прэзентацыя беларуска-польскага зборніка вершаў Алеся Аркуша «Чаму праўда такая слабая?», кнігі Макара «Апошняе пакаленне» і
даследавання Лесі Пчолкі Descent into the Marsh пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу. Праграма ўключае дыскусіі пра адносіны паміж пісьменнікамі і выдаўцамі, пераклады літоўскай літаратуры на беларускую мову, развіццё літаратурных падкастаў, а таксама прэзентацыю рамана ў стылі магічнага рэалізму «Яблык у валізцы» Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife). Увечары для сямейнай аўдыторыі будзе паказаны спектакль «Сумны суп» тэатра
«Прыехалі» паводле твораў Вольгі Гапеевай, прысвечаны тэмам сяброўства і ўзаемапавагі.
Што такое Палескі калайдэр і што за звер «Бізон Гіґс»? Гутарка з камунікатаркай Pamyłka
Трэці дзень працягнецца прэзентацыямі новых нумароў часопіса Pamylka_zin, кнігі інтэрв’ю Андрэя Масквіна «Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя», а таксама даследаванняў, прысвечаных асобе Рамана Скірмунта і барацьбе ВКЛ за Інфлянты. У праграме таксама дыскусіі пра навуковую фантастыку, творчасць Вольгі Такарчук, асэнсаванне падзей беларускай рэвалюцыі і прэзентацыя кніг Уладзіміра Мацкевіча.
Не застануцца без увагі і тэмы палітызацыі спорту, фемінізму, гісторыі беларускай літаратуры пасля 1986 года, а таксама прэзентацыі перакладу «Дзюны» Фрэнка Герберта і твораў Маргерыт Юрсэнар. Дзень скончыцца сустрэчай, прысвечанай легендарнай «Майстроўні», а таксама «Ноччу Паэзіі».
Падарожжа праз тры дні фестывалю — гэта магчымасць акунуцца ў светліта ратуры і мастацтва, навучыцца новаму, знайсці натхненне і пачуць гісторыі, што фарміруюць сённяшнюю Беларусь.
Асаблівая ўвага нададзеная разнастайнасці тэм і фарматаў, каб кожная ўдзельніца і ўдзельнік знайшлі для сябе нешта блізкае і важнае — ад глыбокіх даследаванняў культурнай спадчыны да творчай імправізацыі, ад біяграфій выбітных асоб да аналізу сучасных сацыяльных праблем, ад паэзіі да навуковай фантастыкі.
Поўная праграма фестывалю і дадатковая інфармацыя даступныя на афіцыйным сайце PRADMOVA.
