Адкрыты прыём заявак на праграму «Камунікацыйныя лабараторыі» для беларускіх АГС (дэдлайн — 7 красавіка)
Фінансаваны ЕС праект Eastern Partnership Civil Society Facility запрашае беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС), якія дзейнічаюць за межамі Беларусі, прыняць удзел у праграме Communication Labs 2025 — спецыялізаванай праграме па ўзмацненні патэнцыялу, распрацаванай для падтрымкі ў стварэнні і рэалізацыі эфектыўных камунікацыйных кампаній.
Праграма Comm.Labs распрацавана, каб дапамагчы арганізацыям грамадзянскай супольнасці палепшыць свае стратэгічныя камунікацыйныя навыкі, удасканаліць фармуляванне паведамленняў і запусціць эфектыўныя кампаніі, накіраваныя на вырашэнне ключавых праблем у грамадстве. Удзельнікі і ўдзельніцы Comm.Labs атрымаюць доступ да ментарства, экспертнай падтрымкі і рэсурсаў, якія дапамогуць ім узмацніць свой голас і садзейнічаць пазітыўным грамадскім зменам.
Да 10 беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія дзейнічаюць за межамі Беларусі і зарэгістраваны ў краінах ЕС або Усходняга партнёрства, будуць адабраны для ўдзелу ў праграме Communication Labs са сваімі ідэямі камунікацыйных кампаній. Па выніках праграмы да 3 ідэй кампаній будуць адабраны для фінансавання ЕС (да 8 000 еўра). Фінансаванне прадугледжана на рэалізацыю і запуск кампаній.
Важна! Заяўкі на ўдзел у Communication Labs прымаюцца толькі на ангельскай мове! Перад падачай заяўкі ўважліва азнаёмцеся з Кіраўніцтвам па падачы заявак (на ангельскай або беларускай мове) і шаблонам Формы заяўкі.
Форма заяўкі змяшчае каля 40 пытанняў, некаторыя з якіх патрабуюць разгорнутых адказаў. Мы настойліва рэкамендуем спачатку азнаёміцца з PDF-версіяй Формы заяўкі (даступная тут) перад тым, як пачынаць працэс запаўнення анлайн. Запаўненне заяўкі можа заняць некалькі гадзін, і вам можа спатрэбіцца дапамога калег і каляжанак. Не адкладайце падачу заяўкі на апошні дзень перад дэдлайнам! Калі вы сутыкнецеся з праблемамі падчас запаўнення заяўкі, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе: dc@eapcivilsociety.eu
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
