• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праграма мабільнасці MOST IV

    Па праграме MOST IV беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі ці за мяжой, могуць паехаць на стажыроўку ў адну ці некалькі еўрапейскіх краін. Мэта павышэнне кваліфікацыі, наладжванне прафесійных сувязей і ўстанаўленне партнёрства з еўрапейскімі арганізацыямі.

    Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам. Падача заявак праходзіць бесперапынна з кастрычніка 2024 па вясну 2027.

    Можна прыняць удзел не больш чым у дзвюх стажыроўках па праекце MOST IV (і толькі ў адной стажыроўцы, калі вы раней прымалі ўдзел у папярэдніх этапах праграмы MOST I, MOST II або MOST+).

    Умовы ўдзелу

    Грамадзянства: заяўнікі і заяўніцы павінны быць мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь, пражываць пры гэтым можна як у Беларусі, так і за мяжой.

    Узрост: старэйшыя за 18 гадоў.

    Прафесійная сфера: заяўнікі і заяўніцы павінны працаваць у адным з шасці сектараў (бізнес, адукацыя, грамадства, культура, медыцына, устойлівае развіццё). Сектар «Грамадства» ўключае грамадзянскую супольнасць, правы чалавека і СМІ.

    Працягласць стажыроўкі: ад 3 да 90 дзён.

    Краіна прызначэння: краіны Еўрапейскага саюза, якія не з’яўляюцца краінай пражывання заяўніка.

    Тэрмін падачы заяўкі: за 3 месяцы да пачатку стажыроўкі.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ + ФОРМА ДЛЯ ЗАЯВАК

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту infomobility@goethe.de

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці