«Перакладзі на донарскі»: практыкум па напісанні медыязаявак (2 і 4 чэрвеня)
Press Club Belarus і праект «Соль» ладзяць двухдзённы анлайн-практыкум па напісанні грантавых заявак.
Калі: 2 і 4 чэрвеня 2025 года ў 19:00 па Мінску.
Працягласць: 2 сустрэчы па 1.5 гадзіны з дамашнім заданнем паміж сустрэчамі
Фармат: анлайн.
Для каго гэты трэнінг? Для праектных менэджэраў ці фандрэйзераў медыяў, якія жадаюць паглыбіць свае веды, а таксама медыяменеджэраў, якія толькі пачынаюць працаваць з афармленнем грантавых заявак. Трэнінг накіраваны на сярэднія і малыя медыяарганізацыі, але і для буйных знойдзецца нешта карыснае.
Бонус: Для першых пяці зарэгістраваных удзельнікаў – індывідуальны разбор фандрэйзінгавай стратэгій вашага медыя.
Праграма:
- Лагічная рамка і «тэорыя перамен»: падабенства і адрозненні, тыповыя памылкі пры запаўненні.
- Як запланаваць рэалістычныя паказчыкі і мэты вашага медыя, пры гэтым пераканаўшы донара ў іх значнасці?
- Як адлюстраваць у заяўцы не толькі праектныя, але і рэгулярныя задачы (збор навін, падтрымка сайтаў)?
- Як правільна скласці і аформіць бюджэт: разбор тыповых памылак.
Спікерка: Марыя Садоўская-Комлач — журналістка-міжнародніца з 20+ гадамі вопыту, якая працавала ў СМІ Беларусі, Украіны, ЗША і Германіі. Больш за 10 гадоў яна дапамагае медыям і журналістам не толькі ў якасці рэдактаркі, але і з боку міжнародных арганізацый, задача якіх – падтрымліваць незалежныя СМІ. У яе партфоліё — праекты ад больш чым 15 донараў для 30+ краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Цяпер Марыя працуе Стратэгам па глабальным узаемадзеянні ў нідэрландскай арганізацыі Free Press Unlimited і ўзначальвае яе чэшскі офіс Free Press for Eastern Europe.
Трэнінг пройдзе анлайн на рускай мове. Колькасць месцаў абмежаваная. Рэкамендуемы данат — 20 еўра.
Дадатковыя пытанні накіроўвайце на пошту verlena@press-club.pro
