Прэс-клуб Беларусь шукае прадзюсара-рэдактара ў відэааддзел
Вакансія Прэс-клуба падыходзіць для тых, хто жыве ў Варшаве.

Патрабаванні:
- 
Досвед працы ў відэажурналістыцы. 
- 
Вопыт кіравання камандай, хаця б на ўзроўні невялікай здымачнай групы. 
- 
Разуменне спецыфікі YouTube і відэафарматаў у розных сацыяльных сетках. 
- 
Сістэмнае бачанне: уяўляеце, як упісаць розныя відэафарматы ў агульную стратэгію рэдакцыі. 
- 
Уменне напісаць сцэнар і мантажны сцэнар. 
- 
Адказнасць. Стварэнне рэгулярнага якаснага прадукта для вас — не выклік. 
- 
Жаданне развівацца ў розных відэанапрамках: ад прадакшэнаў невялікіх ролікаў да стрымаў на розных мовах і працы ў кадры. 
- 
Пражыванне ў Варшаве. Выдаленае супрацоўніцтва не разглядаецца. 
Умовы:
- 
годная зарплата і афіцыйнае афармленне; 
- 
дружны калектыў; 
- 
магчымасці для развіцця: вам сапраўды не давядзецца пяць гадоў рабіць адно і тое ж. 
Рэзюмэ можна дасылаць на verlena@press-club.pro
 @bajmedia
                        @bajmedia