Прэзентацыя ў Варшаве адукацыйных магчымасцяў для маладых беларусаў у рамках праектаў ЕС (25 лістапада)
25 лістапада ў Варшаве адбудзецца гібрыднае імпрэза для маладых беларусаў, якія мараць пра навучанне за мяжой.
Як паступіць у замежную ВНУ, знайсці фінансавую падтрымку для навучання ў ЕС, пабудаваць прафесійную кар’еру або стаць валанцёрам? EU NEIGHBOURS east і пляцоўка adu.place збяруць разам экспертаў і прадстаўнікоў універсітэтаў, каб адказаць на вашы пытанні і даць парады па выбары адукацыйнай сцяжыны або пошуку магчымасцяў для прафесійнага росту.
На імпрэзе:
● Праекты EU4Belarus, EU4Youth і Social Camp прадставяць магчымасці для прафесійнага развіцця і нэтворкінгу.
● Каледж Еўропы, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Вольны беларускі ўніверсітэт раскажуць вам, дзе знайсці фінансаванне для навучання ў ЕС і як стаць іхным студэнтам.
● Adu.place і Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) падзеляцца пра тое, як шукаць магчымасці і да каго звярнуцца па параду.
● Еўрапейскі корпус салідарнасці і Erasmus+, а таксама выпускнікі гэтых праграмаў падзеляцца сваім досведам пра тое, як падарожнічаць па Еўропе і займацца валанцёрствам, нават калі ў вас няма грошай.
Каб узяць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/A9KWbnbAAUaixeHU6https://forms.gle/A9KWbnbAAUaixeHU6 .
Калі ласка, звярніце ўвагу, што вы можаце ўдзельнічаць як ужывую ў Варшаве, так і далучыцца да анлайн-трансляцыі на youtube-канале пляцоўкі adu.place.
Дата: 25 лістапада 2023 г., 12:00–16:00
Месца правядзення: Канферэнц-цэнтр WEST GATE, Варшава, Al. Jerozolimskie 92 (афлайн),
Трансляцыя на YouTube-канале adu.place (анлайн)
Мовы імпрэзы: беларуская і руская