Прэмія для журналістак Courage in Journalism Awards 2025 (дэдлайн — 30 сакавіка)
Штогадовая прэмія Courage in Journalism Awards 2025 ад International Women’s Media Foundation за мужнасць у журналістыцы ўручаецца тым, хто асвятляе табуяваныя тэмы, працуе ў варожым у адносінах да жанчын асяроддзі і расказвае праўду.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева — лаўрэаткі прэміі 2021 года
Кандыдаткамі на прэмію за мужнасць у журналістыцы могуць быць штатныя супрацоўніцы ці фрылансеркі, а таксама рэпарцёркі, пісьменніцы, рэдактаркі, фатографкі ці прадзюсаркі.
Прымаюцца заяўкі з усіх краін свету. Кандыдатку павінны вылучыць калегі.
У прэмію Courage in Journalism Awards 2024 уваходзіць прэмія Уоліс Анненберг «Справядлівасць для журналістак», прызначаная для жанчын і небінарных журналістаў, якія падвяргаліся арыштам за сваю прафесійную дзейнасць і зараз знаходзяцца за кратамі.
Падаць заяўку на конкурс можна да 30 сакавіка 2025 года.
