• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія для журналісцкіх праектаў Recherchepreis Osteuropa (дэдлайн — 15 студзеня)

    Прымаюцца заяўкі на прэмію Recherchep­reis Osteu­ropa 2026. Конкурс мае на мэце падтрымаць журналісцкія праекты з Усходняй Еўропы.

    Прэмія Recherchep­reis Osteu­ropa прысуджаецца ў выглядзе гранта, які дазваляе рэалізаваць працаёмкія сацыяльныя рэпартажы для нямецкамоўных СМІ, якія патрабуюць значных выдаткаў часу і паездак. Памер фінансавання складае да 7000 еўра.

    Для каго: прафесійныя журналісты і фотажурналісты, транснацыянальныя каманды, якія публікуюць кантэнт ў нямецкамоўных СМІ.

    Фінансаванне даступна для паглыбленага асвятлення сацыяльных праблем з краін Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы, якое

    • сканцэнтравана на паўсядзённым жыцці і людзях,
    • дае ўяўленне аб наступствах эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў,
    • раскрывае ўмовы жыцця маргіналізаваных груп.

    Грант пакрывае выдаткі на праезд, даследаванні, вытворчасць і ганарары ва ўсіх краінах Усходняга партнёрства, Заходніх Балкан, Паўднёвага Каўказа, Цэнтральнай Азіі, а таксама ў краінах-членах ЕС з Цэнтральнай Еўропы. 

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці