• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія IJ4EU Impact Award для журналісцкіх расследаванняў (дэдлайн — 27 красавіка)

    Трансгранічныя каманды журналістаў, якія працуюць у краінах — членах ЕС і краінах — кандыдатах на ўступленне ў ЕС, могуць падаць заяўкі на гэтую прэмію.

    Еўрапейскі цэнтр свабоды прэсы і СМІ (ECPMF) запускае конкурс на атрыманне прэміі IJ4EU Impact Award. Гэтая ўзнагарода адзначае найлепшыя трансмежныя журналісцкія расследаванні ў Еўропе.

    Журналісты і рэдакцыі могуць намінаваць як уласныя расследацыйныя праекты, так і працы іншых аўтараў і СМІ.

    Прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня 2024 па 31 снежня 2024 года.

    У праектах павінны ўдзельнічаць як мінімум дзве краіны — члены ЕС і / або краіны — кандыдаты на ўступленне ў ЕС (пры гэтым хаця б адна з краін — удзельніц праекта павінна быць членам ЕС).

    Праекты, апублікаваныя не на англійскай мове, павінны ўключаць пераклад на англійскую або напісаны на англійскай мове кароткі выклад асноўных высноў расследавання.

    Тры пераможцы атрымаюць па 5000 еўра.

    Дэдлайн: 27 красавіка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці