Прэмія на напісанне аналітычнага артыкула ад Банка Ідэй (дэдлайн — 3 снежня)
Банк Ідэй абвяшчае прэмію для маладых беларускіх даследчыц і даследчыкаў, журналістаў і журналістак, якія гатовыя прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для актуальных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем, што стаяць перад Беларуссю або беларускай дыяспарай.

У межах прэміі будуць адабраныя пяць лепшых канцэпцый аналітычных запісак. Іх аўтаркі і аўтары атрымаюць падтрымку для падрыхтоўкі фінальных аналітычных матэрыялаў (да 2000 словаў), якія будуць апублікаваныя на экспертнай платформе Банк Ідэй.
Што прапануюць?
- Грашовую прэмію да 1500 еўра (брутта).
- Ментарскую і рэдактарскую падтрымку.
- Публікацыю сваёй працы на экспертнай платформе Банк Ідэй.
Якія тэмы?
Тэмы аналітычных матэрыялаў могуць ахопліваць шырокі спектр палітычных, сацыяльных і эканамічных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі. Напрыклад:
- Палітычныя і грамадскія стратэгіі для дэмакратычных пераменаў.
- Эканамічнае аднаўленне і рэформы, развіццё бізнесу і тэхналогій.
- Беларусь у свеце: міжнароднае супрацоўніцтва, дыпламатыя і знешняя палітыка.
- Новыя тэхналогіі, медыя і барацьба з дэзынфармацыяй.
- Сацыяльная згуртаванасць, выбудоўванне сувязяў паміж рознымі актарамі грамадзянскай супольнасці і нацыянальны дыялог.
Вы можаце ўдзельнічаць, калі:
- Маеце не менш за 2 гады досведу даследчай, аналітычнай або журналісцкай дзейнасці, ці вучыцеся ў магістратуры або PhD па сацыяльных, палітычных ці эканамічных спецыяльнасцях.
- Маеце партфоліа з мінімум адной аналітычнай публікацыяй або даследаваннем, дзе вы з’яўляецеся галоўным аўтарам ці аўтаркай.
- Вам да 35 гадоў, і вы маеце беларускае грамадзянства.
Тэрміны
На працу над аналітычным матэрыялам у пераможцаў конкурсу будзе да 2 месяцаў.
Яны мусяць прадставіць гатовыя артыкулы не пазней за 1 сакавіка 2026 года.
Каб удзельнічаць:
- Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.
- Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце рэлевантнае CV на англійскай мове і заяўку.
- Чакайце вынікаў.
Дэдлайн падачы заяўкі: 3 снежня 2025 года (уключна).
@bajmedia