Прэмія Sigma Awards–2025 (дэдлайн — 28 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Прэміяй Sigma Awards узнагароджваюць лепшыя праекты ў сферы журналістыкі даных з усяго свету.
Адкрыты прыём заявак на прэмію Sigma Awards. Сёлета новым арганізатарам конкурсу стане GIJN.
Як і ў папярэднія гады, прэмія захавае прынцып адсутнасці катэгорый. Ацэньваць работы будзе журы і камітэт, якія складаюцца з вядучых сусветных экспертаў у галіне дата-журналістыкі.
Sigma Awards запрашае журналістаў з усяго свету падаваць на конкурс свае найлепшыя праекты 2024 года. Прымаюцца заяўкі як ад індывідуальных аўтараў і невялікіх рэдакцый, так і ад буйных медыякаманд.
Крытэрыі ўдзелу:
- Праекты павінны быць апублікаваныя з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года.
- Кожны ўдзельнік можа падаць неабмежаваную колькасць праектаў.
- Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-форму.
Дэдлайн падачы заявак — 28 лютага 2025 года.
З усімі правіламі Sigma Awards–2025 можна азнаёміцца ТУТ.
Дадатковыя пытанні накіроўвайце па адрасе: sigmas@gijn.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў