Прэмія за журналістцкія матэрыялы на тэму правоў дзіцяці (дэдлайн — 20 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыя Save the Children запрашае да ўдзелу ў штогадовай прэміі Global Media Awards, якая адзначае выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі ў абарону правоў дзяцей. У конкурсе могуць прыняць удзел журналісты з усяго свету.
Публікацыі, якія адыгралі ключавую ролю ў асвятленні праблем правоў дзіцяці, могуць быць прадстаўлены ў чатырох катэгорыях:
- трансляцыя (broadcast),
- радыё/падкаст,
- пісьмовыя навіны (анлайн і друкаваныя)
- фатаграфія.
Прымаюцца арыгінальныя матэрыялы, апублікаваныя/трансляваныя ў нацыянальным, рэгіянальным або міжнародным СМІ ў перыяд з 31 жніўня 2024 года па 1 ліпеня 2025 года.
Дэдлайн для заявак — 20 ліпеня 2025 года.
Пераможцы атрымаюць імянны сертыфікат і запрашэнне ўзяць удзел у міжнароднай прэс-паездцы або візіце па праграме Save the Children.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў