• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-канферэнцыя спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі — 23 студзеня (Вільня + анлайн)

    Запрашаем на прэс-канферэнцыю Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільса Муйжніекса, якая адбудзецца 23 студзеня 2025 года у 11.00 у Вільні.

    Нільс Муйжніекс, афіцыйнае фота

    Нільс Муйжніекс, афіцыйнае фота

    Сустрэча запланавана напярэдадні электаральных мерапрыемстваў у Беларусі, вынікі якіх плануецца абвесціць 26 студзеня. Мяркуецца, што «абраным» на сёмы тэрмін будзе абвешчаны Аляксандр Лукашэнка, які кіруе краінай больш за 30 гадоў

    Падчас прэс-канферэнцыі спецыяльны дакладчык Нільс Муйжніекс падзеліцца сваім поглядам на бягучую сітуацыю ў Беларусі і адкажа на пытанні ўдзельнікаў.

    У мэтах бяспекі мы просім удзельнікаў і ўдзельніц да 22 студзеня запоўніць форму акрэдытацыі, дзе вы таксама можаце пазначыць пажаданы фармат удзелу (анлайн або афлайн). Працоўнымі мовамі канферэнцыі будуць англійская і беларуская з забеспячэннем сінхроннага перакладу.

    Калі вы жадаеце прыняць удзел у прэс-канферэнцыі, просім уважліва і дакладна запоўніць усе палі формы рэгістрацыі. Арганізатары пакідаюць за сабой права звязацца з рэдакцыяй пазначанага пры рэгістрацыі медыя для ўдакладненняў.

    Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення прэс-канферэнцыі/спасылку на трансляцыю за дзень да мерапрыемства. Рэкамендуем вам на ўсялякі выпадак праверыць і тэчкі «спам» ці «промаакцыі», каб не прапусціць ліст з інфармацыяй.

    Прэс-канферэнцыя праводзіцца па ініцыятыве беларускага праваабаронцы Леаніда Судаленкі пры падтрымцы Беларускага дома правоў чалавека і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці