Прэс-клуб Беларусь шукае праектнага менеджара ў каманду
Прэс-клуб адкрывае новую вакансію. Шукаюць праектнага менеджара.
Асноўныя абавязкі:
- Распрацоўка праектаў і бюджэтаў для іх пад кіраўніцтвам аперацыйнага дырэктара.
- Падрыхтоўка прэзентацыйных і маркетынгавых матэрыялаў для прэзентацыі праектаў.
- Кантроль рэалізацыі праектаў, камунікацыя з камандамі праектаў па іх рэалізацыі, вырашэнне паўсталых праблем і ініцыяванне адпаведных карэктавальных дзеянняў.
- Ацэнка эфектыўнасці праектаў, вядзенне дакументацыі і справаздачнасці па праектах.
- Разглядаць, аналізаваць і першапачаткова сцвярджаць выдаткі па праекце; правяраць поўнасць і дакладнасць дакументацыі, правяраць адпаведнасць бюджэтным лімітам і крытэрам дапушчальнасці — пад кіраўніцтвам фінансавага дырэктара.
- Усталяванне і падтрыманне адносін з партнёрамі па пытаннях планавання, рэалізацыі, справаздачнасці і фандрайзінгу для праектаў.
- Выяўленне магчымасцяў супрацы з усімі зацікаўленымі бакамі для дасягнення максімальных вынікаў і ўсталявання стратэгічных партнёрскіх адносін.
- Пошук новых магчымасцяў і ўсталяванне новых партнёрскіх адносін.
Патрэбныя адукацыя і досвед:
- Ступень бакалаўра ці магістра ў вобласці камунікацый, менеджменту, міжнародных адносін ці ў іншай сумежнай вобласці.
- Не меней за 2 гады досведу ў кіраванні грантамі, праектамі з некалькімі партнёрамі ў прыватных ці некамерцыйных арганізацыях.
- Веданне сітуацыі ў Беларусі, асаблівасцяў развіцця медыясектара ў нестабільных умовах, досвед працы з медыя і/ці арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў выгнанні і/ці ўнутры Беларусі.
- Разуменне і ўжыванне патрэбных мер бяспекі пры распрацоўцы і рэалізацыі актыўнасцяў.
- Досвед у падрыхтоўцы справаздач і прэзентацый.
- Досвед працы ў вобласці фандрайзінгу будзе перавагай.
Патрэбныя навыкі:
- Уменне расстаўляць прыярытэты і працаваць у рэжыме шматзадачнасці.
- Здольнасць знаходзіць, аналізаваць і структураваць інфармацыю.
- Выдатныя навыкі пісьмовай і вуснай камунікацыі.
- Здольнасць быць максімальна асцярожнымі і захоўваць канфедынцыйнасць падчас выканання сваіх абавязкаў.
- Добрыя арганізатарскія здольнасці, уменне працаваць індывідуальна і ў камандзе.
- Увага да дэталяў і накіраванасць на вынік.
- Свабоднае валоданне англійскай, рускай і беларускай мовамі. Дадатковае валоданне польскай мовай будзе перавагай.
Што прапануюць:
- Магчымасць легалізацыі пры неабходнасці.
- Гнуткі графік працы анлайн і афлайн.
- Офіс у цэнтры Варшавы.
- Дружная і дасведчаная каманда.
- Цікавыя задачы і магчымасць ажыццявіць свае ідэі.
- Вонкавае і ўнутранае навучанне, абмен ведамі ўнутры арганізацыі.
Калі вы зацікаўлены, калі ласка, адпраўце сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст па адрасе office@solidarityby.eu з пазначэннем: “PCB Project Manager”.
У суправаджальным лісце напішыце, калі ласка, як вашы навыкі і папярэдні/бягучы прафесійны досвед адпавядаюць абавязкам і навыкам, пазначаным для дадзенай ролі.
У лісце таксама падайце кантакты двух чалавек, якія могуць даць вам рэкамендацыі і інфармацыю пра ваш прафесійны досвед. Мы звяжамся толькі з кандыдатамі, якія прайшлі адбор.
Важна. У суправаджальным лісце ці ў рэзюмэ, калі ласка, дадайце тэкст пра вашу згоду на апрацоўку асабістых дадзеных: «Я пагаджаюся на апрацоўку маіх асабістых дадзеных з мэтай працаўладкавання ў адпаведнасці з арт. 6 падзел 1 літара A Рэгламент (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і пра вольнае перасоўванне такіх дадзеных, а таксама пра скасаванне Дырэктывы 95/46/ ЕЗ (Агульны рэгламент па абароне дадзеных)».