Прэзентацыя даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства (18 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«Формула чалавечнасці» сумесна з Прэс-клубам Беларусь запрашаюць на анлайн-прэзентацыю даследавання канфліктнасці паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства: «тыя, хто з’ехаў» і «тыя, хто застаўся».
Кандыдат сацыялагічных навук Генадзь Коршунаў распавядзе пра даследаванне, якое базуецца на 30 глыбінных інтэрвʼю, што праводзіліся ў Беларусі, Польшчы і Літве ў сакавіку-красавіку 2024 года.
Арганізатар праекту – публічная ўстанова «Формула чалавечнасці», створаная з мэтай садзейнічаць прымірэнню і абʼяднанню канфліктуючых групаў грамадства шляхам узаемадзеяння з носьбітамі розных культур памяці.
«Формула чалавечнасці» даследуе:
- ці сапраўды ў беларускім грамадстве сфарміраваліся лініі разлому;
- як аб’яднаць дэмакратычна настроеных людзей і тых, хто лічыць сябе «па-за палітыкай»;
- як выкрываць прапаганду і як супрацьстаяць ёй;
- якія шляхі існуюць дзеля прымірэння паміж канфліктуючымі групамі грамадзянскай супольнасці.
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
Прэзентацыя пройдзе 18 чэрвеня, аўторак, 15:00 (Варшава), 16:00 (Мінск, Вільня).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў