Прыём заявак на конкурс J4T Awards (дэдлайн — 20 лістапада)
Конкурс ладзіцца Праваабарончай ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» з мэтай павысіць прафесійныя навыкі працаўнікоў СМІ ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі, паспрыяць развіццю сацыяльнай журналістыкі, павысіць пазітыўную бачнасць уразлівых групаў насельніцтва Беларусі.

Намінацыі:
Матэрыял на тэматыку роўнасці і недыскрымінацыі
У намінацыі прымаюцца артыкулы / фотарэпартажы / відэаматэрыялы / радыёперадачы, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве.
Адзін аўтар можа падаць на конкурс не больш за тры працы. Каб улічвацца ў конкурсе, матэрыялы павінны быць апублікаваныя з да 31 кастрычніка 2025.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн форму.
Пераможцу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдактаркі і рэдактары беларускіх СМІ. Першыя тры месцы будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі, а пераможца атрымае адмысловым прыз: удзел у асветніцкай паездцы ў адну з краінаў Еўропы ў 2026 годзе.
У 2025 годзе прызам было наведванне Еўрапрайду ў Осла, у 2024 – Еўрапрайд у Салоніках, у 2023 – Еўрапрайд у Белградзе.
Сярод пераможцаў конкурса мінулых год такія беларускія журналісты_ткі як Саша Камко, Ірына Новік, Алена Кавальчук, Вераніка Уласевіч, Наталля Касцюкевіч, Улад Швядовіч.
Рэдакцыя года
У намінацыі можа быць вылучаная рэдакцыя СМІ, якая ў сваіх матэрыялах прасоўвала ідэі роўнасці ды інклюзіі, распавядала пра праблемы, з якімі сутыкаюцца прадстаўнікі ўразлівых групаў у Беларусі і краінах рэлакацыі.
Пераможца выбіраецца праз галасаванне прадстаўнікоў НДА і індывідуальных актывістаў, якія працуюць з тэмай інклюзіі ўразлівых груп. Рэдакцыя-пераможца конкурсу атрымае ганаровую грамату і адмысловы прыз.
Для вылучэння неабходна запоўніць наступную форму.
Сярод пераможцаў мінулых гадоў – аналітычны партал «Заўтра тваёй краіны», інтэрнэт-газета «Салідарнасць», анлайн-часопіс 34Mag, інтэрнэт-выданне kyky.org, партал TUT.BY, партал EX-PRESS.BY, Hrodna.life.
Асоба года
Адмысловая намінацыя J4T за ўнёсак у развіццё ініцыятывы і праваабарончага руху ў Беларусі. Лаўрэата вызначаюць сябры каманды Праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
@bajmedia