Прыём заявак на кінапрэмію «Чырвоны верас’26» (дэдлайн — 9 лістапада)
Праваўладальнікі могуць падаць заяўкі з 13 кастрычніка да 9 лістапада 2025 года на сайце «Чырвонага верасу». Гэтым разам кінапрэмія разглядае беларускія фільмы 2023 і 2024 гадоў.

Кінапрэмія «Чырвоны верас»
На кінапрээмію «Чырвоны верас» прымаюцца беларускія ігравыя і дакументальныя, поўнаметражныя і кароткаметражныя фільмы, якія ствараліся без удзелу дзяржаўных бюджэтаў Беларусі альбо Расіі.
Пад беларускім кіно разумеюцца стужкі, знятыя беларускімі рэжысёрамі альбо беларускімі рэжысёрамі з цалкам ці пераважна беларускаю здымачнаю групай як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за мяжою.
У гэтым годзе з’явіліся новыя намінацыі: «Найлепшы мантаж» і «Найлепшы дакументальны рэпартаж» для дакументальных тэле- і YouTube-работ. Апошняя катэгорыя будзе ацэньвацца сябрамі журы па жаданні.
Усяго Прэмія ўручае ўзнагароды ў наступных намінацыях:
- «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»,
- «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»,
- «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм»,
- «Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм»,
- «Найлепшы анімацыйны фільм»,
- «Найлепшы(ая) рэжысёрк(а)»,
- «Найлепшы актор»,
- «Найлепшая акторка»,
- «Найлепшая праца аператара(кі)»,
- «Найлепшы сцэнар»,
- «Найлепшы мантаж»,
- «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)»,
- «Найлепшы гукавы дызайн (праца кампазітара(кі) ці гукарэжысёра(кі)»,
- «Найлепшы дакументальны рэпартаж» (дакументальны фільм тэле- і YouTube-фармату),
- «Адкрыццё года».
У склад Журы ўваходзяць:
- заснавальнікі Прэміі;
- А таксама па запрашэнні па запрашэнні — кінакрытыкі, кінажурналісты, кіназнаўцы, даследнікі кіно, кінаблогеры, у тым ліку сябры журы Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI, якія ажыццяўляюць сваю прафесійную дзейнасць у сферы кіно — як на тэрыторыі Беларусі, гэтак і за яе межамі.
Склад суддзяў абіраюць на адзін сезон Прэміі. Сёлета журы будзе працаваць з 14 лістапада 2025 года да 4 студзеня 2026 года.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Вынікі прэміі «Чырвоны верас’26» будуць падведзеныя ў лютым 2026 года. Імёны пераможцаў Прэміі будуць апублікаваныя на сайце Прэміі.
