• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыём заявак на ўдзел у беларускім конкурсе кінафестывалю «Паўночнае ззянне» (дэдлайн — 31 жніўня)

    Сёлета арганізатары шукаюць новыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2024−2025 гадах у любой краіне свету і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя. У межах фестывалю гледачы пабачаць адабраныя працы online і верагодна ў розных гарадах Еўропы на offline-паказах. 

    кінафестываль «Паўночнае ззянне»

    Кінафестываль «Паўночнае ззянне»

    Чаму варта падавацца?

    Гэта не толькі магчымасць падзяліцца сваім фільмам, але і спосаб заявіць пра сябе, паказаць свой талент шырокаму колу людзей. Акрамя таго, конкурс будзе ацэньвацца прафесійным міжнародным журы.

    Арганізатары чакаюць і дасведчаных рэжысёраў/ак, і тых, хто толькі пачынае свой шлях у кіно.

    «Мы верым, што кожная гісторыя важная, і кожны голас мае права быць пачутым», — дадае каманда.

    Адказ арганізатараў усе заяўнікі атрымаюць прыкладна ў сярэдзіне верасня. Калі фільм будзе адабраны да ўдзелу, аўтар павінен будзе забяспечыць стужку субтытрамі на англійскай мове. Акрамя таго, у выпадку адбору патрэбна будзе  своечасова прадставіць неабходныя матэрыялы да фільма.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Калі ёсць пытанні, то іх можно задаць у сацыяльных сетках ці даслаць на пошту support@northernlightsff.com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці