Прымаюцца заяўкі на стыпендыю Schritte («Крокі») для перакладчыц/-каў з нямецкай на беларускую (30 верасня)
З 2007 года Фонд С. Фішара ўручае гэты грант перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з Турцыі і краін Паўднёва-Усходняй Еўропы. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для кандыдатаў/-к з мэтавымі мовамі — беларускай, польскай і ўкраінскай.
Трэба даслаць:
⁃ сваю біяграфію,
⁃ план працы/матывацыйны ліст,
⁃ інфармацыю аб пажаданым перыядзе знаходжання.
Заяўкі на 2023 год можна даслаць па электроннай пошце Юргену Якабу Бекеру (becker@lcb.de) да 30 верасня 2022.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў