Разбор акаўнтаў у Instagram і Tik-Tok разам з Лізай Ветравай (дэдлайн – 8 снежня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае на анлайн-сустрэчу, прысвечаную разбору профіляў у Instagram і Tik-Tok моладзевых праектаў і ініцыятыў ці нават асабістых акаўнтаў, якія працуюць с тэмамі актывізма і правоў чалавека.
На сустрэчы будуць разглядаць прыклады публікацый у Instagram і Tik-Tok, якія ўдзельнікі_цы дашлюць падчас рэгістрацыі. Экспертка будзе даваць каментары пра тое, што можна палепшыць у публікацыі, чаму яна спрацавала ці не, парады для наступных публікацый.
Для каго:
- моладзевыя ініцыятывы і праекты, якія маюць акаўнты ў Instagram ці Tik-Tok;
- актывісты_кі, прадстаўнікі_цы НДА;
- блогеры_кі, прадстаўнікі_цы медыя, сацыяльнага бізнесу і іншых сфер.
Экспертка: Ліза Ветрава
Сустрэча адбудзецца 10 снежня 2024 года, у 19:30 па Мінску ў Zoom. Працягласць – да 1,5 гадзін.
Дэдлайн – 8 снежня 2024 года ўключна.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў