«Рэгіянальнай газеце» сёння 23 гады. Віншуем!
28 красавіка 2018
“Рэгіянальная газета” цягам 23 год з’яўляецца адзіным недзяржаўным выданнем Павілля на беларускай мове. Рэдакцыя “РГ” выдае як папяровую газету штопятніцу, так і штодня працуе на сайце rh.by.
У рэдакцыі сёння тры журналісты — Аксана Ярашонак, Наталля Тур і Зоя Хруцкая, спецыяліст па рэкламе Жанна Горбань, стылістычны рэдактар Марыя Бераснева, тэхнічны рэдактар Ігар Мароз, намеснік дырэктара па фінансах Ніна Манцэвіч і галоўны рэдактар і дырэктар Аляксандр Манцэвіч.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” далучаецца да шматлікіх віншаванняў на адрас калег. Доўгіх вам год плённай працы ў імя свабоды слова ў Беларусі!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Франак Вячорка: «Беларускім медыям трэба вучыцца хваліцца сваімі поспехамі»
21.05.2024
У СНД раптам задумаліся пра забеспячэнне правоў журналістаў. Па ініцыятыве Расіі
21.03.2024
Власти Грузии задержали журналиста по запросу властей Азербайджана
05.08.2024
Удзельнікаў праекта «Рудабельская паказуха» чакае новы суд
28.11.2024