• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    RESНАРE 2025: Канферэнцыя пра будучыню дэмакратычнай Беларусі (15 чэрвеня)

    15 чэрвеня 2025 года у Варшаве адбудзецца ключавая падзея для усіх, хто думае пра Беларусь у кантэксце гпабальных трансфармацый свету — канферэнцыя Reshape 2025.

    Reshape 2025

    Reshape — гэта штогадовая канферэнцыя Цэнтра новых ідэй пра будучыню Беларусі і яе месца ў глабальным свеце. Ладзіцца з 2017-га году.

    Канферэнцыя збярэ разам 150 прадстаўніц і прадстаўнікоў розных сфер грамадскай-палітычнай сферы, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі, каб абмеркаваць месца дэмакратычнай Беларусі у сённяшнім свеце.

    Чаго мы дасягнулі за апошнія пяць гадоў, як змяніўся свет за гэты час, ці засталося ў ім месца для дэмакратычнай Беларусі, як бачаць нашу будучыню замежніцы і замежнікі, і чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі — гэта будзе абмяркоўвацца нa Reshape 2025.

    Праграма мерапрыемства:

    • 11:45 – 12:00 – Рэгістрацыя (кава і прысмакі)
    • 12:00 – 12:15 – Прывітальнае слова
    • 12:15 – 13:15 – Што нам прынеслі апошнія пяць гадоў. Дэбаты
    • 13:15 13:30 – Кава паўза 
    • 13:30 – 14:30 – Ці верыць Захад у еўрапейскую Беларусь. Панэльная дыскусія
    • 14:30 14:45 – Кава паўза 
    • 14:45 – 15:30 – Як новае пакаленне бачыць наступную Беларусь. Серыя кароткіх выступаў 
    • 15:30 15:45 – Кава паўза 
    • 15:45 – 16:45 – 2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі
    • 16:45 – Развітальнае слова і фуршэт.

    Падзея будзе адбывацца з 12:00 да 17:00 па адрасе War­saw, ul. Nowogrodz­ka 84186. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Reshape 2025 — магчымасць пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа быць Беларусь у наступныя гады.

    Сачыць за навінамі канферэнцыі можна ў Insta­gram i Telear­am.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці