Рэдакцыя шукае спецыяліста па краўдфандынгу
Незалежнае беларускае медыя, якое працуе ў выгнанні, шукае ініцыятыўнага спецыяліста, які зможа развіваць напрамак краўдфандынгу, прыцягваць падтрымку чытачоў і дапамагаць рэалізоўваць амбіцыйныя праекты.

Фота: Getty Images
Асноўная тэматыка шматлікіх інфармацыйных каналаў рэдакцыі — грамадска-палітычная. Аўдыторыя медыя — больш за 500 тысяч падпісчыкаў у сацыяльных сетках і мэсанджарах, большасць якіх прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Асноўныя задачы:
· распрацоўка і рэалізацыя краўдфандынгавых кампаній;
· фарміраванне стратэгіі па павелічэнні даходаў ад аўдыторыі;
· праца з платформамі краўдфандынгу і інструментамі для збору сродкаў;
· стварэнне кантэнту для прыцягнення донараў (тэксты, відэа, рассылкі);
· аналіз эфектыўнасці кампаній і іх аптымізацыя.
Чаканні ад суіскальніка:
· досвед у запуску паспяховых краўдфандынгавых праектаў;
· уменне матываваць аўдыторыю падтрымліваць праекты;
· уменне працаваць з тэкстамі і візуальнымі матэрыяламі;
· валоданне навыкамі аналітыкі і стратэгічнага планавання.
Што прапануе рэдакцыя:
· праца ў камандзе, якая робіць важную справу;
· магчымасць рэалізаваць свае ідэі і бачыць вынік;
· канкурэнтная аплата працы;
· гнуткі графік і магчымасць выдаленай працы.
Калі вы хочаце далучыцца да каманды і зрабіць унёсак у развіццё незалежных беларускіх СМІ, дашліце сваё рэзюмэ і партфоліё на bgwtmedia@gmail.com з паметкай «краўдфандынг».
